Як адміністрацыйная адзінка Аршанскі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 г. У адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру раёна ўваходзіць 17 сельскіх саветаў, 3 пасёлкі гарадскога тыпу. На тэрыторыі Аршанскага раёна плошчай 1707,7 кв. кіламетра (4,3 працэнта плошчы Віцебскай вобласці) пражывае 143,7 тыс. чалавек, з іх 121,4 тыс. чалавек - гарадское насельніцтва. Доля насельніцтва ў працаздольным узросце - 56,9 працэнта (81,8 тыс. чалавек), у тым ліку ў сельскай мясцовасці - 13,7 працэнта. У эканоміцы раёна занята 60,5 тыс. чалавек (12,8 працэнта ад занятага насельніцтва ў цэлым па вобласці)
Эканоміка раёна шматфункцыянальная пры дамінаванні прамысловасці, на якую прыходзіцца - 65,4% ад усёй выручкі. Доля сельскай гаспадаркі складае - 15,6%, будаўніцтва - 2,7% і сфера паслуг – 16,2 %.
Прамысловасць раёна прадстаўлена 146 арганізацыямі ў сферах: машынабудавання, металаапрацоўкі, будаўнічых матэрыялаў, а таксама лёгкай, мясамалочнай і харчовай прамысловасці, у якіх занята 13,6 тыс. чалавек. Найбуйнейшымі прадпрыемствамі па выпуску прадукцыі з'яўляюцца РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» - адзіны ў рэспубліцы перапрацоўшчык ільновалакна і вытворца льняных тканін, ЗАТ «Экамол Агра» (вытворчасць камбікармоў), ААТ Станказавод «Чырвоны барэц» (станкабудаванне), ААТ «Завод Легмаш» (Металаканструкцыі), ЗАТ «Світанак» (пашыў бялізны), УП «Аршанскі мясакансервавы камбінат». Раён мае значны ўдзельны вес у структуры гаспадарчага комплексу Віцебскай вобласці, - валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі складала каля 12 %, а прамысловай вытворчасці звыш 7%. На долю Аршанскага раёна прыпадае 7,7 працэнта ад агульнага аб'ёму экспарту Віцебскай вобласці, 21,8 працэнта - экспарту паслуг. Прадукцыя пастаўляецца ў 48 краін, пры гэтым у Расійскую Федэрацыю - 51,2 працэнта ад усіх экспартных паставак.Канкурэнтнай перавагай раёна ў галіне вядзення сельскай гаспадаркі з'яўляецца высокая, адносна сярэднеабласнога ўзроўню, якасць сельскіх зямель і ралі. Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 13 сельскагаспадарчымі арганізацыямі, у тым ліку ёсць 2 свінагадоўчыя комплексы, 1 комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы, 1 птушкафабрика і філіял «Цяплічны», а таксама перапрацоўчымі арганізацыямі, у іх ліку ПУП «Аршанскі мясакансервавы камбінат», ТАА «Савушкін-Орша», ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Арэхаўскі льнозавод». Зарэгістравана 31 дзеючая СФГ, землекарыстанне якіх склала 1025,54 га зямель, якія спецыялізуюцца галоўным чынам, на вытворчасці збожжавых культур і гародніны.
Займаючы 6,5% ад плошчы сельскіх земляў Віцебскай вобласці, сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна вырабляюць мяса (рэалізуюць жывёлу і птушку на забой) - 9% ад областнага аб'ёму, малако - 11,5%, яйкі - 33,8% , збожжавыя і зернебабовыя культуры - 12,0%, ільновалакно - 20,4%, гародніна - 14%.
Лясная гаспадарка Аршанскага раёна прадстаўлена лесным фондам ДЛДУ «Аршанскі лясгас», агульная плошча якога - 85,4 тыс. га.
У раёне паспяхова развіваецца прадпрымальніцкі сектар, на сёння ў Аршанскім раёне ажыццяўляюць дзейнасць 4384 суб'екты малога прадпрымальніцтва, з якіх 934 арганізацый і 3450 індывідуальных прадпрымальнікаў.
На тэрыторыі Аршанскага раёна ажыццяўляюць дзейнасць суб'екты інфраструктуры падтрымкі бізнесу - камунальнае ўнітарнае кансалтынгавае прадпрыемства «Аршанскі рэгіянальны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці», таварыства з абмежаванай адказнасцю «Аршанскі бізнес-інкубатар «Закон і Парадак», цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «АЛРІiКа» і Цэнтр падтрымкі маладзёжнага прадпрымальніцтва.
Інвестыцыйная прывабнасць раёнаў фарміруецца шэрагам фактараў, сярод якіх асноўнае месца займае выгаднае транспартна-геаграфічнае размяшчэнне раёна і высока развітая і дыверсіфікаваная эканоміка раёна. У рэгіёне таксама створана асаблівая эканамічная зона «Брэміна-Орша», размешчаны 5 сектараў Свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» агульнай плошчай 848,9 га; 3 - у горадзе Орша, 1 - у горадзе Барань, 1 - у гарадскім пасёлку Балбасава. У зонах дзейнічае спецыяльны льготны прававы рэжым падаткаабкладання, валютнага, мытнага і іншага рэгулявання для вядзення бізнесу. Для інвестараў распаўсюджваецца сістэма дзяржаўных гарантый укладання інвестыцый.