Адрас службы |
211391, г. Орша, вул. Аляксандра Астроўскага, д. 2 |
Рэжым работы |
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца: з 08.00 да 18.00 Серада: з 08.00 да 20.00 Субота: з 09.00 да 13.00 Выхадны: нядзеля Звяртаем Вашу ўвагу! У службе «адно акно» Аршанскага райвыканкама арганізаваны прыём па папярэднiм запісе. Час прыёму па папярэднім запісе для кансультацый і падачы заяў: панядзелак з 10.00 да 12.00 серада з 18.00 да 20.00 пятніца з 15.00 да 17.00. Запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0216) 51-12-45, 142 (у гадзіны работы службы «адно акно») |
Работнікі службы «адно акно» |
галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Камеш Марына Уладзіміраўна (кіраўнік службы «адно акно») інспектар аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Гвоздзёва Вольга Станіславаўна інспектар па заявах Маслоўская Кацярына Сяргееўна |
Асноўныя задачы службы "адно акно" |
1.Забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур; 2. Стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якім ажыццяўляецца праз службу «адно акно»; 3. Аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур; 4.Забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур; 5. Выдача адміністрацыйных рашэнняў. |
Кантактны тэлефон |
8 (0216) 51-12-45, адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур - 142. |