Акруга: Аршанская гарадская № 25
Міхно Аляксандр Міхайлавіч
член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Персанальны сайт: https://mikhno.house.gov.by
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Біяграфія
Нарадзіўся 24 мая 1968 года ў в. Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Адукацыя вышэйшая — скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Тэхналогія тканіны і трыкатажу".
Прайшоў працоўны шлях ад зменнага майстра да дырэктара фабрыкі № 2 РУВГП "Аршанскі льнокамбінат".
Абіраўся дэпутатам Аршанскага раённага Савета дэпутатаў 26, 27 і 28-га скліканняў.
Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2023 года ў галіне працы.
Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі", ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, канцэрна "Беллегпрам", Аршанскага льнокамбіната.
Жанаты, мае дзвюх дачок.
Акруга: Аршанска-Дняпроўская № 26
Гулянкоў Глеб Леанідавіч
член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні
Персанальны сайт: https://gulenkov.house.gov.by
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Біяграфія
Нарадзіўся 16 студзеня 1970 года ў г. Краснаводску (Туркменская ССР) у сям'і вайскоўца.
Адукацыя вышэйшая — скончыў Курганскае вышэйшае ваеннае авіяцыйна-палітычнае вучылiшча па спецыяльнасці "Камандна тактычнае забеспячэнне авіяцыі".
Да 2012 года праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на розных пасадах.
Працаваў старшынёй Балбасаўскага пасялковага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў.
Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, іншымі ўзнагародамі.
Жанаты, выхоўвае сына і дачку.
Акруга: Талачынская № 30
Бабічаў Уладзімір Генадзевіч
член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні
Персональный сайт: https://babichev.house.gov.by
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Біяграфія
Нарадзіўся 23 жніўня 1991 года ў в. Сватошыцы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.
Адукацыя вышэйшая – скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "Рэжысура святаў (народныя)".
Працаваў дырэктарам дзяржаўнай установы культуры "Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна"; першым сакратаром Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
Узнагароджаны граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ", Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта.
Халасты.