Аршанскі раённы выканаўчы камітэт ажыццяўляе кіраўніцтва: эканомікай, рынкавымі рэформамі, знешнеэканамічнай дзейнасцю, прадпрыемствамі і арганізацыямі транспарту і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і энергетыкай, будаўнічым комплексам, сферай абслугоўвання, аховы здароўя, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, сферамі адукацыі і культуры, сацыяльнай абароны і інфармавання насельніцтва.
Праца Аршанскага раённага выканаўчага камітэта вядзецца ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі прадпрыемстваў і аб'яднанняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, кіраўнікамі банкаў, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, прафсаюзамі, сродкамі масавай інфармацыі, навучальнымі ўстановамі, творчымі саюзамі, праваахоўнымі органамі, дабрачыннымі арганізацыямі.
Райвыканкам з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі Аршанскага раёна і ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь , Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншымі актамі заканадаўства.
Вышэйстаячым органам Аршанскага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца:
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
вул. Гогаля, 6, 210010, г. Віцебск
Рэжым працы: 8.00-13.00, 14.00-17.00 (акрамя суботы і нядзелі)
Электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Афіцыйны інтэрнэт-сайт Віцебскага аблвыканкама: http: //vitebsk-region.gov.by/