Апісанне дзейнасці
Узначальвае райвыканкам. Ажыццяўляе агульнае кіраванне дзейнасцю райвыканкама, падначаленымі райвыканкаму прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі.
Курыруемыя пытанні
- Каардынуе працу ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама.
- Узаемадзейнічае з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам (далей - аблвыканкам), Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў, іншымі абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання, Аршанскім раённым Саветам дэпутатаў.
- Унутраныя справы
- Бюджэт і фінансы
- Абарона і дзяржаўная бяспека
- Пытанні кадраў, знешніх сувязяў, юстыцыі.
Задачы
- Рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі.
- Фарміраванні і выкананні бюджэту.
- Упраўленне сацыяльна-эканамічным развіццём раёна.
- Рэалізацыя мабілізацыйных планаў і грамадзянскай абароны.
- Рэалізацыя міжнародных сувязяў.
- Рэалізацыя працы Бараньскага гарадскога, пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў; Аршанскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь; Аршанскага міжраённага аддзела Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь; пракуратуры Аршанскага раёна; суда Аршанскага раёна і г. Орша; Аршанскага міжраённага аддзела Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці; аддзела па Аршанскім раёне ўпраўлення дзяржаўнага казначэйства Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці; ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубравенскага раёнаў, воінскіх часцей.
Падпарадкаваныя падраздзяленні
- Упраўленне ўнутраных спраў.
- Фінансавае ўпраўленне.
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы.
- Юрыдычны сектар.
Падрабязней
Курыруемыя пытанні.
Каардынуе пытанні эканомікі, развіцця прамысловасці, прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, гандлю і паслуг, абароны правоў спажыўцоў, паліўна-энергетычнага комплексу (у частцы пытанняў своечасовых разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію), энергаэфектыўнасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, каштоўных металаў, збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, пасажырскага транспарту, працы, занятасці і заработнай платы, знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязяў, інтэлектуальнай уласнасці, страхавой дзейнасці, каштоўных папер, статыстыкі і аналізу, прадпрымальніцтва, інавацыйнай дзейнасці і інвестыцыйнай палітыкі, аховы працы і тэхнікі бяспекі, карупцыі, тэрытарыяльнай абароны, забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў і маладых рабочых па курыруемай галіне.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама
- упраўленне эканомікі;
- аддзел гандлю і паслуг;
- упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (акрамя пытанняў сацыяльнай абароны).
Пытанні
- прамысловых прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці;
- прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязяў усіх форм уласнасці;
- прадпрыемстваў транспарту, якія ажыццяўляюць пасажырскія перавозкі, усіх формаў уласнасці;
- прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы рэкламы, усіх формаў уласнасці;
- прадпрыемстваў паліўна-энергетычнага комплексу;
- энергаэфектыўнасці;
- Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы;
- рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Аршанскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі";
- аховы працы, тэхнікі бяспекі і выканання працоўнага заканадаўства суб'ектамі гаспадарання;
- рэфармавання прамысловых прадпрыемстваў;
- супрацоўніцтва з краінамі СНД, далёкага замежжа, гарадамі-пабрацімамі (у галіне прамысловаці);
- каардынацыі работы па своечасовай выплаце заработнай платы;
- выканання паказчыка па платных паслугах насельніцтву па курыруемай галіне;
- своечасовай аплаты за энерганосьбіты;
- каардынацыі работы па эканоміі энергарэсурсаў.
Іваніцкі Аляксандр Аляксандравіч
Намеснік старшыні райвыканкама -
начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Аршанскага райвыканкама
302
Падрабязней
Курыруемыя пытанні
Каардынуе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, фермерства, забеспячэння насельніцтва харчаваннем, лясной гаспадаркі, садаводчых таварыстваў, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, гідраметэаралогіі, аховы навакольнага асяроддзя, пчалярства, рыбаводства, арэнды водных аб'ектаў і паляўнічых угоддзяў, паліўна-энергетычнага забеспячэння арганізацый аграпрамысловага комплексу, нарыхтоўкі кармоў, нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання, своечасовых разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію па курыруемай галіне, своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемай галіне, забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў і маладых рабочых па курыруемай галіне.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама
- упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванню Аршанскага райвыканкама;
- упраўленне землеўпарадкавання (акрамя пытанняў выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва).
Пытанні
- сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак;
- філіяла «Цяплічны» РУП «Віцебскэнерга»; адкрытага акцыянернага таварыства "Аршанскі райаграсэрвіс";
- дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі лясгас»;
- дзяржаўнай лячэбна-прафілактычнай установы "Аршанская раённая ветэрынарная станцыя";
- рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Аршанскае племянное прадпрыемства";
- камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Аршанская племстанцыя»;
- дзяржаўнай установы «Аршанская раённая інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін»;
- рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут ільну»;
- установы «Аршанская раённая арганізацыйная структура» рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», пчалярскага аб'яднання;
- сектара дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аршанскага райвыканкама;
- матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, крэдытавання і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі раёна;
- энергазберажэння прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплекса раёна;
- каардынацыі ўзаемаадносін прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, і сельскагаспадарчых арганізацый; своечасовай аплаты за энерганосьбіты па курыруемай галіне; своечасовай выплаты заработнай па курыруемай галіне; эканоміі энергарэсурсаў па курыруемай галіне;
- садаводчых таварыстваў (па пытаннях землекарыстання);
- узначальвае наступныя камісіі Аршанскага райвыканкама:
- па атэстацыі кіраўнікоў прадпрыемстваў у курыруемай галіне;
- па аднясенні зямель да пэўных відаў;
- па прыёмцы-перадачы рэкультываваных зямель;
- па атэстацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Падрабязней
Курыруемыя пытанні
Каардынуе пытанні развіцця сферы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры і спорту, арганізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, правядзення выбараў і рэферэндумаў, масавых мерапрыемстваў, дэмаграфічнай бяспекі, узаемадзеяння з органамі мясцовага самакіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пярвічнага ўзроўню, рэлігійнымі арганізацыямі і нацыянальнымі грамадскімі аб'яднаннямі, ветэранскімі арганізацыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай скіраванасці, гуманітарнай дзейнасці, рэалізацыі дзяржаўнай ідэалогіі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, грамадска-палітычнай інфармацыі, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў раёне, узаемадзеяння з палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі, сродкаў масавай інфармацыі, арганізацыі і правядзення падпісной кампаніі на дзяржаўныя перыядычныя выданні, аховы помнікаў гісторыі і культуры, партнёрскіх сувязяў з гарадамі-пабрацімамі, своечасовых разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію па курыруемай галіне, своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемай галіне, забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў і маладых рабочых па курыруемай галіне, маёмасных адносін па курыруемай галіне (уключаючы кіраванне, распараджэнне (адчужэнне, арэнда), прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці).
Структурныя падраздзяленні райвыканкама
- упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (па пытаннях сацыяльнай абароны);
- упраўленне па адукацыі; аддзел спорту і турызму; аддзел культуры;
- аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
- аддзел арганізацыйна-кадравай работы (па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, правядзення выбараў і рэферэндумаў).
Пытанні
- устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі;
- дашкольных устаноў;
- культурна-асветных устаноў;
- устаноў аховы здароўя, лячэбна-прафілактычных, лячэбна-аздараўленчых устаноў, прадпрыемстваў фармацыі ўсіх формаў уласнасці;
- арганізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
- фізкультурна-аздараўленчых, вучэбна-спартыўных устаноў;
- дзяржаўнай установы «Фізкультурна-спартыўны клуб "Орша";
- турыстычных арганізацый усіх формаў уласнасці;
- сродкаў масавай інфармацыі ўсіх формаў уласнасці;
- раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва;
- прадстаўніцтва «Віцебскае абласное ўпраўленне рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні» па Аршанскім раёне;
- арганізацыі ветэранаў;
- ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
- арганізацыі ГА «Веды»;
- інфармацыйнай працы пры правядзенні выбараў і рэферэндумаў;
- правядзення мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў, пікетавання;
- супрацоўніцтва з краінамі СНД, далёкага замежжа па курыруемай галіне;
- партнёрскіх сувязяў з гарадамі-пабрацімамі;
- прафілактыкі правапарушэнняў, п'янства і алкагалізму;
- аховы помнікаў гісторыі і культуры;
- замежнай гуманітарнай дапамогі;
- галіновых прафсаюзаў ;
- шэфскіх сувязяў з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі;
- грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і рэлігійных арганізацый і канфесій;
- выканання паказчыкаў па платных паслугах насельніцтву ў курыруемай галіне;
- своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемай галіне;
- своечасовай аплаты за энерганосьбіты па курыруемай галіне;
- эканоміі энергарэсурсаў па курыруемай галіне.
Падрабязней
Курыруемыя пытанні
Каардынуе пытанні будаўнічага комплексу і арганізацый будаўнічай індустрыі, паліўна-энергетычнага комплексу (акрамя пытанняў своечасовых разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію і энергаэфектыўнасці), сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёвага, камунальнай і дарожнай гаспадаркі, добраўпарадкавання і азелянення населеных пунктаў, генеральнага плана развіцця горада і раёна, фарміравання арганізацый забудоўшчыкаў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, збору, перапрацоўкі і нарыхтоўкі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў, утылізацыі адходаў, своечасовых разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію па курыруемай галіне, своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемай галіне, забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў і маладых рабочых па курыруемай галіне, надзвычайных сітуацый, маёмасных адносін па курыруемай галіне (уключаючы кіраванне, распараджэнне (адчужэнне, арэнда), прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці), рэкламы.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама
- аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- упраўленне землеўпарадкавання (пытанні выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва).
Пытанні
- будаўніцтва аб'ектаў жыллёвага, сацыяльна-культурнага прызначэння, інжынерна-транспартнай інфраструктуры;
- даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Аршанскага раёна";
- даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Аршанская спецаўтабаза»;
- камунальнага ўнітарнага архітэктурна-землеўпарадкавальнай прадпрыемства «АрхГео»;
- Аршанскага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі ВРУП «Віцебскаблгаз»;
- арганізацый, прадпрыемстваў будаўнічага комплексу ўсіх формаў уласнасці;
- праектных арганізацый усіх формаў уласнасці;
- дарожна-будаўнічых, рамонтных i эксплуатацыйных прадпрыемстваў і арганізацый;
- прадпрыемстваў і арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- аўтатранспартных прадпрыемстваў;
- гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
- ГА «Беларускае таварыства выратавання на водах»;
- аддзела № 2 інспекцыі Дэпартамента дзяржаўнага будаўнічага нагляду па Віцебскай вобласці;
- Праматамнагляду;
- філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";
- Аршанскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта»;
- Аршанскага занальнага вузла электрычнай сувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам";
- субсідзіравання і крэдытавання будаўніцтва жылля;
- газіфікацыі, забеспячэння насельніцтва палівам;
- падрыхтоўкі інфраструктуры для аб'ектаў індывідуальнай забудовы;
- цеплазабеспячэння;
- прыватызацыі жылых памяшканняў;
- выканання паказчыкаў па платных паслугах насельніцтву па курыруемай галіне;
- своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемай галіне;
- каардынацыі работы па эканоміі энергарэсурсаў.
Спіжарная Алена Канстанцінаўна
Кіраўнік спраў -
начальнік упраўлення справамі Аршанскага райвыканкама
413
Падрабязней
Курыруемыя пытанні
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага, тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння работы Аршанскага райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, аддзяленнем бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці. Каардынуе пытанні працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў, арганізацыі прыёму грамадзян і юрыдычных асоб па заяўнаму прынцыпу "адно акно", выкарыстання будынкаў Аршанскага райвыканкама.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама
- упраўленне справамі;
- аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- аддзел ЗАГС;
- юрыдычны сектар (у частцы пытанняў прававога забеспячэння дзейнасці райвыканкама);
- аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнаці.
Пытанні
- арганізацыі фінансава-гаспадарчай дзейнасці райвыканкама;
- удасканалення форм і метадаў дзейнасці райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, справаводства;
- удасканалення форм і выканання рэгламенту райвыканкама;
- выканання ўнутранага працоўнага распарадку;
- арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння дэлегацый;
- арганізацыі закупак для патрэб райвыканкама;
- удасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, Бараньскага гарадскога, пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
- утрымання і эксплуатацыі будынкаў, інжынерных камунікацый і памяшканняў райвыканкама, Бараньскага гарадскога, пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
- захавання тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі супрацоўнікамі райвыканкама;
- натарыяльных кантор;
- установы "Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы";
- дзяржаўнай установы "Аршанскі раённы архіў";
- жыллёва-бытавыя;
- аздараўлення работнікаў Аршанскага райвыканкама.