Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляецца па месцы знаходжання юрыдычнай асобы і па месцы жыхарства iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання Аршанскага раёна, за выключэннем камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый, ажыццяўляецца Аршанскім раённым выканаўчым камітэтам на падставе заяўнага прынцыпу ў дзень падачы дакументаў, неабходных для яе правядзення.
Дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый ажыццяўляецца галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Падрабязную інфармацыю аб дзяржаўнай рэгістрацыя і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання можна знайсці на афіцыйным сайце галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. (спасылка на сайт )
Магчыма электронная дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання з дапамогай выкарыстання вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў http://egr.gov.by .
Дзяржаўная рэгістрацыя юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Аршанскім раённым выканаўчым камітэце ажыццяўляецца сектарам рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання ўпраўлення эканомікі па адрасе:
г. Орша, вул. Аляксандра Астроўскага, 2, каб. 111
Рэжым працы: панядзелак - пятніца 8.00-17.00; перапынак 13.00-14.00
Прыём грамадзян ажыццяўляюць:
загадчык сектара Карабёнак Вольга Віктараўна (каб.111, тэл. 8 0216 56-38-30)
галоўны спецыяліст Петрачэнка Ірына Іванаўна (каб.111, тэл. 8 0216 51-12-41)
Сектар знаходзіцца ў падначаленні начальніка ўпраўлення эканомікі Аршанскага райвыканкама Свiцiнай Галіны Міхайлаўны (каб. 213, тэл. 8 0216 51-12-49, прыёмны дзень - чацьвер, час прыёму - з 8-00 да 13-00, з 14-00 да 17-00).
Курыруе працу сектара першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Пац Сяргей Мікалаевіч (каб. 202, тэл. 8 0216 51-12-50, прыёмныя дні - 1-я і 3-я серада месяца, час прыёму - з 8-00 да 13-00).
Вышэйстаячая арганізацыя па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання: галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама - Жойдь Святлана Юр'еўна (Г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 82, тэл. 8 0212 67-97-78).
За дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання, ўнясенне змяненняў у статут юрыдычнай асобы, пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка, прадастаўленне звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца дзяржаўная пошліна . (спасылка на сайт)
Рэквізіты для аплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце у Аршанскі райвыканкам
Атрымальнік плацяжа: Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (УНП: 300594330);
р/с BY91AKBB36003220000120000000
ААТ «АСБ «Беларусбанк»; код банка AKBBBY2X
Прызначэнне плацяжу: «Дзяржпошліна»
Код плацяжу: 03001 - для юрыдычных асоб,
03002 - для фізічных асоб.
Дзяржаўная пошліна можа быць аплачана пасродкам АРІП.
Для правядзення плацяжу ў АIС «Разлік» (АРІП) неабходна выбраць паслядоўна ўкладкі:
агульнарэспубліканскі → Суды, Юстыцыя, Юрыдычныя паслугі → Рэгістрацыя юрыдычнай асобы і ІП → Віцебская вобласць → г. Орша і Аршанскі раён → Аршанскі райвыканкам → фізічныя асобы →
Выпіска з АДР
дублікат пасведчання ІП
Змены ў пасведчанне ІП
Рэгістрацыя ІП
Рэгістрацыя ЮЛ
юрыдычныя асобы → Выпіска з АДР
Дублікат пасведчання ЮЛ
Змены ў статут ЮЛ
Рэгістрацыя ЮЛ
альбо ў пошукавай сістэме АРІП ўвесці нумар паслугі :
Для фізічнай асобы |
Для юрыдычнай асобы |
||
Назва паслугі |
Нумар паслугі |
Назва паслугі |
Нумар паслугі |
Рэгістрацыя ЮЛ |
4453721 |
Рэгістрацыя ЮЛ |
4453681 |
Рэгістрацыя ІП |
4453641 |
Змены ў статут ЮЛ |
4453691 |
Змены ў пасведчанне ІП |
4453651 |
Дублікат пасведчання ЮЛ |
4453701 |
Дублікат пасведчання ІП |
4453661 |
Выпіска з АДР |
4453711 |
Выпіска з АДР |
4453671 |