Журналісты «Аршанскай газеты» паглядзелі, куды камунальнікі вывозяць убраны снег
Каля двух дзясяткаў грузавікоў Оршанскай спецавтобазы і іншых прадпрыемстваў і арганізацый штодня выгружаюць яго на пустыры, які знаходзіцца за інструментальным заводам.
Як патлумачыў рэдакцыі начальнік дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка КУП «Оршанская спецавтобаза» Алег Галай, гэта не з'яўляецца парушэннем і ўзгоднена з Оршанскай гарадской і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У цяперашні час снежны палігон загружаны на 95%.
Паколькі снегу выпала вельмі шмат і працы па ачышчэнні тэрыторыі горада працягваюцца, то Оршанскай спецавтобазе будзе выдадзена дазвол на вываз снегу на дадатковы ўчастак.





Фота
Людміла ЛЮДМІНА.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Крыніца orshanka