Удасканальваецца матэрыяльна‑тэхнічная база. З 01.02.2018 года ў эксплуатацыю ўведзена новы 10‑павярховы лячэбны корпус у гарадской бальніцe № 1. Лячэбныя ўстановы аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем, павышаецца ўзровень аказання медыцынскай дапамогі, узровень камфортнасці для хворых, паляпшаюцца ўмовы працы персаналу, створаны спрыяльныя ўмовы для пацыентаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Працягваецца ўкараненне сучасных інфармацыйна‑камунікацыйных тэхналогій.
Выкарыстоўваюцца сучасныя эндоскопічныя і лучавыя метады даследавання (гістэроскопія, лапараскапія, кампутарная тамаграфія), рэнтгеналагічныя метады (рентгенапрыбор «Космас», пульмаскан). Выконваюцца даследаванні ЭЭГ на кампутарным шматфункцыянальным комплексе. З 15.09.2022 у эксплуатацыю ўведзены МРТ‑прыбор (томаграф магнітна‑рэзанансны MAGNETOM ALTEA singo MR XA31), асвоены праграмы абследавання розных абласцей.
У 2018 годзе ў корпусе № 1 усталяваны і ўведзены ў эксплуатацыю ангіяграфічны комплекс Innova IGS 540 (GE Medical Systems, Францыя). У аддзеле рэнтгенэндоваскулярнай хірургіі аказваецца інтэрвенцыйная кардыялагічная дапамога. Праводзіцца каронарографія, шунтографія, аортографія, селектыўная ангіяграфія, празскожныя каронарныя ўмяшанні, ангіапластыка, стэнтаванне перыферыйных артэрый, брахіоцэфальных артэрый, і тромбэкстракцыя з мозгавых артэрый. З 2022 года на базе ангіяграфічнага кабінета праводзяцца аперацыі па імплантацыі пастаянных электракардыёстымулятараў. У 2023 годзе ў ангіяграфічным кабінеце ўкаранёна інтэрвенцыйнае лячэнне пацыентаў з ішэмічным інсультам.