Абароні свой дом ад агню!

Неразважнае абыходжанне з агнём з'яўляецца найбольш распаўсюджанай прычынай узнікнення пажару. Неразважнасць у абыходжанні з адкрытым агнём, пакіданне дзяцей без нагляду і знаходжанне ў свабодным доступе спічак і запальніц, непатушаны акурок, неразважнасць у абыходжанні з гаручымі або лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі, безладная эксплуатацыя печнага, газавага і электраабсталявання, рана ці позна прывядуць да трагедыі.

Пажарная статыстыка гаворыць, што самая распаўсюджаная прычына гібелі людзей на пажары – неразважнасць пры курываванні. Важна ведаць, што агня, які ўтвараецца не патушанай цыгарэтай, можа тлець да 4 гадзін. Агню ў такіх выпадках як такога няма, а чалавек атрымлівае атручванне прадуктамі тлення і задыхаецца.

Не рэдка пажары і па «віне» электрапрыбораў. Трэба памятаць, што электрапрыбор павінен быць заводскага вырабу, не мець слядоў пашкоджанняў, працаваць стабільна і ў адпаведнасці са сваім прызначэннем. Калі працаздольнасць электрапрыбора выклікае асцярогі, лепш адмовіцца ад яго выкарыстання і перадаць для рамонту ў адпаведную спецыялізаваную арганізацыю.

Толькі адказнасць самага чалавека ў пытаннях пажарнай бяспекі можа дапамагчы пазбегнуць няшчасця. Паважаныя грамадзяне, беражыце сябе і сваіх блізкіх!