Забарона на лоўлю налiма ўведзена ў Беларусі па 28 лютага ўключна
Налім – хішчная донная рыба, адзіны прадстаўнік сямейства трэскавых, які жыве ў прэсных водах.
Перавагу аддае рэкам і азёрам з халоднай і чыстай вадой. Паловаўзрэлым налім становіцца ў 3-4 гады, але пры спрыяльных умовах некаторыя асобіны паспяваюць і раней. З снежня ідзе масавы рух налімоў на нерест.
Калі ў тэрміны забароны рыбалова ўсё ж такі трапіў налім, то ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, рыба павінна быць выпушчана ў рыбалоўныя ўгоддзі ў жывым выглядзе.
Супрацоўнікі Аршанскай міжраённай інспекцыі заклікаюць грамадзян не заставацца абыякавымі да правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца браканьерамі, і паведамляць пра падобныя інцыдэнты па тэлефоне «давера» 8(0216) 51-20-25.
Крыніца: (https://www.orshanka.by/?p=137181)