Заместнікам старшыні Оршанскага райвыканкамэнту прызначаны Сяргей Шуроў

Заместнікам старшыні Аршанскага райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва, паліўна-энергетычнага комплексу, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёвага, камунальнага і дарожнага гаспадарства і інш., прызначаны Сяргей Аляксандравіч Шуроў.

Сяргей Аляксандравіч скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», а таксама Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўны шлях пачынаў на РУПТП «Аршанскі льнокамбінат». З 2009 па 2020 гады працаваў у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Прайшоў шлях ад майстра ЖЭУ-4 да начальніка Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў ТРУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». З 2020 года і да прызначэння на вышэйзгаданую пасаду працаваў памочнікам начальніка ТРУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Фота Сяргея СЛЕПЦОВА

www.orshanka.by