Заместитель председателя Витебского облисполкома Анжелика Никитина провела в Орше личный прием граждан

Заместнік старшыні Віцебскага аблсполкома Анжэліка Нікіціна правяла ў Оршы асабісты прыём грамадзян

У цэнтры ўвагі Анжэлікі Аляксандраўны было пытанне рэканструкцыі дзіцячага парка «Сказачная краіна», якому ўжо амаль 20 гадоў. Ён быў пабудаваны ў 2008 годзе да рэспубліканскіх «Дажынак».

Зваротаў ад жыхароў горада па гэтым пытанні ў адрас кіраўніцтва раёна шмат. Аршанцы просяць комплексна прывесці ў парадак гэты аб'ект і зрабіць яго зручным і сучасным як для самых маленькіх наведвальнікаў, так і для падлеткаў.

Заместнік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта падкрэсліла, што рэканструкцыя дзіцячага парка важная і патрэбная для такога вялікага рэгіёна, як Орша. Бо клопат пра падрастаючае пакаленне – гэта адна з прыярытэтных задач дзяржавы.

Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.

www.orshanka.by