Навошта журналісты «Аршанкі» адправіліся на радзіму Рагачоўскай згушчанкі

5 і 6 чэрвеня Гомельшчына прымае V Форум медыйнага супольніцтва Беларусі «Медыя сёння: фокус на праўду».

У ім прымаюць удзел журналісты як вядучых, так і рэгіянальных СМІ з усёй краіны. Сёння дэлегацыю Віцебскай вобласці гасцінна сустракае Рагачоўскі раён.

Для журналістаў тут падрыхтавана шырокая праграма. Пачаўся прэс-тур з наведвання Рагачоўскага МКК, дзе прайшла дэгустацыя знакамітай згушчанкі. Журналісты «Аршанкі», вядома ж, прадэгуставалі гэты салодкі прадукт. Адказ на вечнае пытанне, якая згушчанка смачнейшая – Рагачоўская ці Глубокская, застаўся для нас адкрытым.

Затым на панэльнай дыскусіі з удзелам генеральнага дырэктара ”БелТА“ Ірыны Акуловіч і каманды Тэлеграфнага агенцтва абмеркавалі актуальную тэму «Як можна ўплываць на аўдыторыю простымі прыёмамі?».

Дыялог атрымаўся жывым, адкрытым, карысным. Даведаліся шмат новага, і журналісты «Аршанкі» гатовы прымяніць у сваёй працы атрыманы досвед.

Анастасія ТУРОК, Алена ТИХОНОВА.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.

www.orshanka.by