Зачем глава Оршанского района снова пришел в автобусный парк

Навошта кіраўнік Оршанскага раёна зноў прыйшоў у аўтобусны парк?

Трошкі больш за год таму кіраўнік Аршанскага раёна Ігар Мороз сустракаўся з калектывам аўтобуснага парка №3. Тады адбыўся вельмі жывы і адкрыты дыялог, падчас якога  было паднята нямала актуальных пытанняў.

У рамках Едзінага дня інфармавання насельніцтва старшыня райвыканкама зноў наведаў аўтапарк і пагутарыў з работнікамі прадпрыемства.

Але на пачатку сустрэчы гаварылі пра ролю сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве. Гэту тэму падрабязна раскрыла ў сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама Марыя Шматова.

Як аказалася, пытанняў кіраўніку раёна і на гэты раз было нямала. Актыўна цікавіліся рамонтам дарог у рэгіёне, у тым ліку і сельскіх. Як расказаў Ігар Аляксандравіч, участкаў, якія падлягаюць рамонту,  налічваецца больш за 90. У гэтым годзе ўдалося прывесці ў належны стан больш за палову дарог. Хвалявала работнікаў аўтапарка тэма асвятлення нерэгулюемых пешаходных пераходаў. Да гэтай тэмы кіраўніцтва раёна плануе плотно падысці ўжо ў наступным годзе. Благоўстойванне заброшаных зямельных участкаў, гандаль сельгаспрадукцыяй у неўстаноўленых месцах, расчышчэнне ад снегу ў зімовы час аўтобусных прыпынкаў, абсталяванне тратуараў – гэтыя і іншыя пытанні таксама былі зададзены старшыні райвыканкама.

Ігар Мороз таксама патлумачыў, чаму ў гэтым годзе не былі працягнуты работы па благоўстойванню парка адпачынку па вул. Перакопскай у Оршы. Справа ў тым, што ў наступным годзе запланавана маштабная рэканструкцыя цепласетак. Работы якраз будуць праходзіць па тэрыторыі парка, таму  яго абуладкаванне  пастаўлена на паўзу.

У сваю чаргу работнікі АП-3 падзякавалі кіраўніцтву раёна за тое, што абазначаныя на мінулым сустрэчы пытанні ўжо вырашыліся. У прыватнасці, даўняя праблема, якая тычыцца абуладкавання тратуарнай дарожкі ад інструментальнага завода да аўтапарка, аб якой не адзін год трубілі аршанцы, ужо знята з парадку дня. Летам гэтую дарожку зрабілі, а таксама ўмацавалі абочыну ад АП-3 да вул. Машынабудаўнікоў.

– Улада вас чуе, – падвёў вынік сустрэчы кіраўнік раёна. –  Проста трэба разумець, што некаторыя пытанні не вырашаюцца імгненна. На гэта патрэбны рэсурсы і час. Але мы будзем ісці крок за крокам да таго, каб зрабіць жыццё аршанцаў яшчэ больш камфортным.

Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.

www.orshanka.by