За порядок на земле. В Орше строят флагшток

За парадак на зямлі. У Оршы будуюць флагшток

Буквальна на гэтым тыдні тут пачаліся першыя працы. Журналістка «Аршанскай газеты» пабывала на будаўнічай пляцоўцы і паглядзела за іх ходам.

Зараз на агароджанай тэрыторыі вядзецца падрыхтоўка, здымаецца верхні раслінны слой грунту. Затым для наступнага добраўпарадкавання будзе праведзена выраўноўванне пляцоўкі. 

Гатуецца і месца пад сам флагшток. Зараз мантажнікі субпадраднай арганізацыі «БетонГарант» праводзяць армаванне і опалубку для заліўкі фундамента. Да сярэдзіны наступнага тыдня плануюць завяршыць 1-ы этап работ.

На другім этапе зальюць верхнюю частку фундамента, якая будзе шматграннай. Затым перайдуць да ўладкавання пляцоўкі пад герб і добраўпарадкавання самой тэрыторыі.

Адначасова работнікі Оршанскай спецавтобазы пераносяць спынкавы пункт на новае месца. У бліжэйшы час укладуць бартавы камень, плітку і ўсталююць сам павільён.

Журналісты «Аршанкi» працягнуць сачыць за маштабным будаўніцтвам і пра ўсё падрабязна расказваць сваім чытачам.

Альга ТИХОНОВА.
Фота аўтара.

www.orshanka.by