За парадак на зямлі. У Оршанскім раёне на субботніку прыводзяць у парадак аб'екты АПК
У Аршанскім раёне падчас раённага суботніка наводзяць парадак на аб'ектах АПК. Вялікі працоўны десант высадзіўся на МТК «Браздетчыно» сельскагаспадарчага філіяла «СГЦ «Заднепровскі» ААТ «Оршанскі КХП», які стаў адным з пунктаў добраўпарадкавання. Тут пабываў і журналіст «Аршанскай газеты».
Слажана працуюць на гэтым комплексе падчас суботніка работнікі Аршанскага райвыканкама на чале з старшынёй Ігарам Морозам, Оршакмяса, Аршанскага мясакамбіната, Аршанскага КХП. Допамагае аршанцам і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Глеб Гуленкаў.
Работы на аб'екце пачаліся з пад'ездных шляхоў, дзе абкошваннем тэрыторыі падстанцыі і слупоў ЛЭП каля МТК займаюцца работнікі Аршанскіх электрасетак. На самым комплексе праводзіцца рамонт і фарбоўка варот, стойлавога абсталявання, франтонаў і пліткі ўнутры сараёў, зварачныя работы. Фарбуюць кантэйнеры і пляцоўку для ўборкі смецця.
Ідзе касметычны рамонт – штукатурка і фарбоўка фасада галерэі МТК, пабелка сіласна-сенажных траншэяў, агароджання.
– У паўсядзённай працы на такіх аб'ектах, вядома ж, у першую чаргу робіцца акцэнт на тэхналогіі ўтрымання жывёлы: належных умовах знаходжання жывёл у стойле, кармленні і г. д. А другое – гэта ўжо пытанні добраўпарадкавання тэрыторый. Хазяйствам трэба дапамагчы ў гэтым, таму толькі на аб'екце ў Браздетчыно на суботніку сёння працуюць больш за 100 чалавек, – адзначыў кіраўнік раёна Ігар Мороз.
Вялікі аб'ём работ паралельна выконваецца на іншых аб'ектах філіяла «СГЦ «Заднепровскі»: на ферме №5, малочнатаварных фермах «Крашына» і «Савішчына».
У Аршанскім раёне на суботніку задзейнічаны ўсе прадпрыемствы, замацаваныя за сельгасарганізацыямі. Нагадаем, прывесці на Віцебшчыне ў парадак аб'екты АПК да 7 лістапада – гэта даручэнне Галоўы дзяржавы.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.
Відэа Сяргея СЛЕПЦОВА і Алігі ТИХОНОВОЙ.