За парадак на зямлі. Як Смольяны гатаваліся да раённых «Дажынкаў»
Ужо заўтра аг. Смольяны будзе сустракаць удзельнікаў і гасцей раённага фестывалю працоўнікаў сяла «Дажынкі-2025».
Падрыхтоўка да святкавання вялася на працягу года. Агрогарадок заўважна пераўтварыўся і прыгожы. За ўсім падрыхтоўчым працэсам і зменамі назіралі журналісты «Аршанскай газеты».
Давайце яшчэ раз паглядзім на асноўныя аб'екты добраўпарадкавання: Базарную плошчу, жылыя дамы, школу, дзіцячы сад, Дом культуры і прылеглую тэрыторыю і інш., а таксама палюбуемся прыгожымі відамі з вышыні птушынага палёту гэтага мілага агрогарадка Аршанскага раёна.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота, відэа аўтара.