За два дня досрочного голосования на выборах Президента Беларуси явка граждан составила 17,67%

За два дні досрочнага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян склала 17,67%

За два дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел 17,67% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 19,35% грамадзян, у Віцебскай — 18,35%, у Гомельскай — 17,67%, у Гродзенскай — 15,13%, у Мінскай — 17,72%, у Магілёўскай — 17,98%, у Мінску — 17,20%.

Датэрміновае галасаванне праходзіць з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд права галасаваць маюць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. Падчас датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі працуюць з 12.00 да 19.00 без перапынку.

https://www.orshanka.by/?p=135992