За бяспеку разам!

У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 25 кастрычніка па 2 лістапада арганізавана правядзенне ўжо стаўшай традыцыйнай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам». Да мерапрыемстваў далучацца прадстаўнікі зацікаўленых структур.

У ходзе акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванні супрацьпажарнага стану дамоўладдзяў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенні з імі інструктыўна-растлумачальнай працы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванні насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

У рамках акцыі звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях з ініцыятывай абследаваць супрацьпажарны стан свайго жылля, каб атрымаць тлумачэнні і рэкамендацыі спецыялістаў па паляпшэнні ўзроўню бяспекі дома, можа любы жадаючы.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя сігналізатары, а ў выпадку іх адсутнасці – усталюйце іх у жылых памяшканнях дамаводства. Звярніце ўвагу на справнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых. Будзьце асцярожныя і ўважлівыя пры выкарыстанні адкрытага агню. У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 або 112!

Акцыя «За бяспеку разам» – гэта крок да таго, каб Ваш дом быў надзейнай крэпасцю, а блізкія – у бяспецы!