Юные пожарные-спасатели из Орши будут отстаивать честь Витебщины на республиканском конкурсе

Маладыя пажарнікі-выратавальнікі з Оршы будуць абараняць гонар Віцебшчыны на рэспубліканскім конкурсе

На базе Віцебскага кадэцкага вучылішча прайшоў абласны слёт юных ратавальнікаў. У ім прынялі ўдзел каманды-пераможцы зональных адборных этапаў з усіх раёнаў Віцебскай вобласці. Аршанскі раён прадставіла каманда «Агняборцы» СШ № 17.

Адкрыв 27-ы слёт старшыня Віцебскага абласнога савета Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Аляксей Макеенка. Ён пажадаў хлопцам стойкасці, мужнасці, удачы, станоўчых эмоцый і волі да перамогі.

На працягу двух дзён канкурсанты спаборнічалі ў розных этапах і конкурсах, стараючыся як мага далей адарвацца ад супернікаў і даказаць, што менавіта яны заслугоўваюць перамогі.

У першы дзень слёт традыцыйна пачаўся з конкурсу «Смотр строя». Таксама хлопцам трэба было справіцца з заданнямі «Інтэрнэт-пошуку», пераадолець уласныя магчымасці ў «Пажарным кросфіце» і «Бойкавым разгортванні». Свае творчыя здольнасці юныя ратавальнікі прадэманстравалі ў конкурсе «Хіт бяспекі» і «Візітнай картцы» «Мы – нашчадкі Перамогі». Другі дзень слёту быў прысвечаны конкурсу «Аказанне першай дапамогі», які завяршыў спаборніцтвы.

У ўрачыстай цырымоніі закрыцця слёту і ўзнагароджання пераможцаў прыняў удзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мелешкін. Ён падзякаваў арганізатарам у асобе калектыву галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама і кіраўніцтва кадэцкага вучылішча за арганізацыю слёту. Сяргей Мікалаевіч таксама звярнуўся і да педагогаў, якія разам з работнікамі МНС аказвалі дзецям неабходную дапамогу для ўдзелу ў мерапрыемстве, а таксама за папулярызацыю прафесіі ратавальніка. Затым пачалася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Так, каманда «Агняборцы» стала лепшай на этапах «Бойкавае разгортванне» і «Хіт бяспекі», а капітан каманды Аліна Другакова стала лепшым камандзірам абласнога слёту.

Па выніках двух дзён агульнакамандныя месцы размеркаваліся наступным чынам. III месца заваявала каманда «Невясёлы агонек» з Віцебскага раёна, «срэбра» ў хлопцаў з каманды «Без панікі» г. Віцебска. А пераможцам 27-га абласнога слёту юных ратавальнікаў стала каманда «Агняборцы» з Оршы. Варта адзначыць, што нашы хлопцы перамагаюць на абласным этапе конкурсу ўжо другі год запар.

Наперадзе ў хлопцаў рэспубліканскі этап конкурсу, у якім яны будуць адстойваць гонар паўночнага рэгіёна. Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка. Хлопцы ўпэўненыя, што ў іх хопіць сіл і энергіі прывезці званне «лепшыя юныя ратавальнікі Рэспублікі Беларусь» у Оршу.

Віктар СОСНОЎСКІ.
Фота з сайта МНС.

www.orshanka.by