Яўка выбаршчыкаў а 12.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 56,64%
Яўка выбаршчыкаў на 12.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 56,64%. Такія дадзеныя ў Інфармацыйным цэнтры агучыў намеснік старшыні ЦВК Аляксей Башан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 61,34% грамадзян, у Віцебскай — 54,40%, у Гомельскай — 62,84%, у Гродзенскай — 54,96%, у Мінскай — 54,27%, у Магілёўскай — 58,71%, у г. Мінску — 51,29%.