XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
У перыяд з 10 па 13 ліпеня 2025 года адбудзецца чарговы XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (адзіночныя праекты пройдуць 08, 09 і 14 ліпеня).
Асноўнымі мерапрыемствамі фестывалю стануць: урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця фестывалю з удзелам Галоўнага дзяржавы, XXXIV Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025», XXIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2025», канцэрт "Дзень Саюзнай дзяржавы" ў рамках Дзён Саюзнай дзяржавы, цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю, Дзень моладзі, урачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака ўладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Чарез мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" і іншыя.
У праграму фестывалю ўключаны такія запатрабаваныя гледачамі праекты, якія ствараюць незабыўную атмасферу фестывальнага Віцебска, як гала-канцэрт "Залаты хіт", "Шансон ТВ - усе зоркі"; "КВН-гульня "Кубак "Славянскага базара ў Віцебску", "Тэатральныя сустрэчы", "Лялькавы квартал"; VI Свята хоравай музыкі "Славянскі благавест", VII Міжнародны танцавальны праект "Dream Dance Fest", Фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", сольныя канцэрты зорак эстрады, выставачныя арт-праекты, музейныя экспазіцыі і іншыя.