Сустрэчаем новы навучальны год!
У ГУО «Сярэдняя школа № 13 г. Оршы імя І.І. Якубоўскага» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў! Школьны двор напоўніўся ўсмешкамі, прыгожымі бантамі і пахам восеньскіх астраў.
З пачаткам новага навучальнага шляху ўсіх прысутных павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама Марыя Шматова
У сваім звароце яна пажадала, каб гэты навучальны год стаў для кожнага годам новых адкрыццяў, яркіх дасягненняў і глыбокіх ведаў
А нашым дарагім першакласнікам Марыя Генадзьевна адрасавала асаблівыя словы: «Помніце, што вы атрымалі новы статус – вы цяпер вучні. Гэта не толькі вельмі ганарова і значна, але яшчэ і вельмі адказна»
Няхай гэты год будзе прадуктыўным, цікавым і поўным перамог! У добры шлях за ведамі!