Усяго некалькі дзён аддзяляе нас ад аднаго з галоўных святаў нашай краіны — Дня Перамогі!
У пераддні гэтага Вялікага свята, захоўваючы пераемнасць пакаленняў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міхно Аляксандр Міхайлавіч і прадстаўнік Маладзёжнага савета пры Палате прадстаўнікоў, Міронава Марына сустрэлі і павіншавалі з святам ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Брезгунова Ефіма Емельянавіча, якому нядаўна споўнілася 98 гадоў!
Дзень Перамогі - гэта дзень бязмернай радасці і гонару нашага народа за подзвіг славнага пакалення сапраўдных герояў, якія, не шкадуючы жыцця, абаранялі сваё Айчыну.
80 гадоў мы жывем пад мірным небам Беларусі, дзякуючы пакаленню пераможцаў. Мы назаўжды захаваем у нашых сэрцах памяць аб іх мужнасці, вернасці абавязку і любові да сваёй Радзімы. Памяць аб той страшнай вайне і Вялікай Перамозе павінна быць для нас свяшчэннай. Яна навечна ўпісана ў гісторыю кожнай беларускай сям'і. Беларусь памятае. Памятаем подзвіг кожнага героя, які абараняў нашу Радзіму.