Упершыню галасуючыя на выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаюць падарункавае выданне «Сімвалы суверэнай Беларусі»
Упершыню галасуючыя на выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаюць падарункавае выданне «Сімвалы суверэннай Беларусі», паведаміў начальнік аддзела апарата ЦВК Беларусі Сяргей Шмарлоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На працягу многіх выбарчых кампаній і рэферэндумаў Цэнтральная выбарчая камісія рыхтуе сувеніры, якія ўручаюцца членамі ўчастковых выбарчых камісій упершыню галасуючым выбаршчыкам.
— Нагадаю, у адзін дзень галасавання было ўручана больш за 160 тыс. канстытуцый Рэспублікі Беларусь маладым выбаршчыкам, якія ўпершыню прынялі ўдзел у галасаванні. Для віншавання ўпершыню галасуючых грамадзян на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Цэнтральнай камісіяй сумесна з Міністэрствам інфармацыі і выдавецтвам «Беларусь» падрыхтавана падарункавае выданне «Сімвалы суверэннай Беларусі, — расказаў Сяргей Шмарлоўскі.
У кнізе прадстаўлены сімвалы сучаснай Беларусі.
— Многія з іх маюць даўнюю гісторыю, некаторыя сталі сімваламі адносна нядаўна. Напрыклад, афіцыйнымі сімваламі нашай краіны з'яўляюцца сцяг, герб і гімн, Канстытуцыя, але таксама ёсць і неафіцыйныя сімвалы, па якіх Беларусь ведаюць і ўпазнаюць далёка за межамі нашай краіны. Гэта арнамент, васілёк, зубр, Слуцкі пояс, «у нескладовае» і многія-многія іншыя, — адзначыў начальнік аддзела.
Невручаныя кнігі будуць перададзены ўчастковымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у раённыя, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў у гарадах, якія ў наступным змогуць выкарыстоўваць іх пры правядзенні мерапрыемстваў па прававым асвеце моладзі.
Фота з афіцыйнага сайта Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.