Пытанні развіцця турызму ў рэгіёне абмеркавалі на заседанні ў Оршанскім раённым выканаўчым камітэце.
Сёння на пасяджэнні міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызму пры Аршанскім раённым выканаўчым камітэце абмеркавалі пытанні і перспектывы развіцця турыстычнай сферы ў рэгіёне.
У яго працы прынялі ўдзел старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мороз (старшыня савета), члены рабочай групы савета, загадчык сектара турызму і фізкультурна-аздараўленчай працы ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Светлана Астаніна, кіраўнікі турыстычных фірмаў, гасцініц і іншыя запрошаныя госці.
Адкрываючы пасяджэнне, Ігар Мороз вызначыў акцэнты, на якія трэба арыентавацца ў сумеснай працы ўсіх зацікаўленых удзельнікаў турыстычнай галіны. У першую чаргу гэта стварэнне якаснага брэндавага прадукту для павышэння ўпізнаванасці Аршанскага рэгіёна.
Начальнік аддзела спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Снежана Брюзгина расказала пра выкананне дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» на 2021-2025 годы. Так, на 1 кастрычніка ў раёне працуюць 24 турыстычныя арганізацыі і 25 атэставаных экскурсаводаў, для пражывання гасцей прапанавана 8 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, распрацавана больш за 40 экскурсійных маршрутаў рознай накіраванасці. За перыяд рэалізацыі дзяржаўнай праграмы распрацаваны рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы пра турыстычны патэнцыял рэгіёна, якія рэгулярна транслююцца на ўсіх даступных рэкламных пляцоўках рэгіёна. Распрацаваны інфармацыйныя стенды і сумесна з ГАІ – дарожныя знакі «Атракцыя».
Ключавым звяном у сістэме гасціннасці рэгіёна з'яўляецца дзяржаўная ўстанова «Турыстычны інфармацыйны цэнтр «Арша», які забяспечвае справачна-інфармацыйнае суправаджэнне гасцей. Пра дзейнасць цэнтра расказала яго дырэктар Анастасія Рогеліс.
Развіццё дзелавога турызму на прыкладзе свайго прадпрыемства прадставіў дырэктар ГП «Аршанскі рэгіянальны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці» Сяргей Желдзібаев.
Пра медыцынскія і аздараўленчыя паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, расказала галоўны ўрач Аршанскага рэгіянальнага дыспансера спартыўнай медыцыны Елена Брежнева.
Прыкладам добрай інтэграцыі новых формаў у турыстычныя маршруты па рэгіёне стала прэзентацыя магчымасцяў кандытарскай студыі, якую прадставіла яе кіраўнік Екатерина Берковская.
Светлана Астаніна дала дзейсныя рэкамендацыі па прасоўванні рэгіянальнага турызму кожнаму выступаючаму асабіста і ўсім удзельнікам пасяджэння.
Па выніках нарады складзены пратакол па далейшай працы савета.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.