Увага карыстальнікаў касавога абсталявання!

У адпаведнасці з падпунктам 2.5 пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 924/16 (рэд. ад 07.12.2022 №841/27) «Аб выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу» з 01.07.2025 суб'екты гаспадарання абавязаны выкарыстоўваць касавое абсталяванне, якое адпавядае новым патрабаванням і ўключана ў Дзяржаўны рэестр мадэляў (мадыфікацый) касавых суміруючых апаратаў і спецыяльных камп'ютарных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Звяртаем увагу, што пытанне аб пераносе тэрмінаў пераходу на новае касавое абсталяванне не разглядаецца! Інспекцыя МНС па Оршанскім раёне прапануе прыняць неабходныя меры па замене або абнаўленні касавага абсталявання і папярэджвае, што з 1 ліпеня 2025 года за выкарыстанне касавага абсталявання, якое не адпавядае новым патрабаванням, будзе прымяняцца адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці са артыкулам 13.15 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (на індывідуальнага прадпрымальніка - да 100 базавых велічынь, на юрыдычную асобу - да 200 базавых велічынь).

Сектар інфармацыйна-растлумачальнай працы ІМНС па Оршанскім раёне