«Витэн-Юни» из Орши – обладатель Кубка Беларуси среди юниоров (U-19)

«Вітэн-Юні» з Оршы – уладальнік Кубка Беларусі сярод юніёраў (U-19)

Фінальны матч за юніёрскі Кубак прайшоў 8 чэрвеня ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе ДЮСШ Столбцаўскага раёна. Разам з оршанскай камандай на трафей прэтэндавала «УВД-Дынама-Юні» з Гродна.

У паўфінальных сустрэч оршанцы былі мацнейшыя за сталічную каманду «Даражнік-Юні» (3:0), а гродзенцы ў дадатковы час перамаглі «БЧ-Юні».

У вырашальным матчы першы тайм прайшоў дастаткова гладка, каманды абмяняліся фоламі, а ўся інтрыга перанеслася на другую палову гульні. Пасля перапынку дынамаўцы дзейнічалі больш агрэсіўна і ўжо да 15-й хвіліны виселі на грані 6-га фола. Пры гэтым оршанцы другі тайм сыгралі без парушэнняў і змаглі выйграць з розніцай у два мячы.

Першы гол «Вітэн-Юні» зарабіў са стандарта і з удзелам суперніка. Дзмітрый Гаравец моцным ударам уводзіў мяч у гульню з аута. Адскок ад нагі капітана дынамаўцаў прыйшоўся прама ў вароты. За пяць хвілін да заканчэння сустрэчы Дзмітрый забіў самастойна. Супернікі перайшлі на гульню ў пяць палявых і ў атаке страцілі мяч пасля неўдальнай перадачы. Гаравец не разгубіўся і дакладным дальнім ударам адправіў яго ў пустыя вароты.

У ўрачыстай абстаноўцы заветны трафей і медалі оршанцам уручыў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі міні-футбола Іван Гаравец.

Сардэчна віншуем каманду з перамогай! Па выніках разыгрышу Кубка лепшым гульцом прызнаны Максім Уладзімірав з «Вітэн-Юні».

Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота з сайта Беларускай асацыяцыі міні-футбола.