Ветераны Оршанского района принимают поздравления

Ветэраны Оршанскага раёна прымаюць віншаванні

У гэтыя дні ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ўсёй краіны прымаюць віншаванні.

Вось і ў оршанца Ефіма Емельяновіча Брезгунова сёння было шмат гасцей. Ад душы падзякаваць за мірнае неба і Вялікую Перамогу да героя прыехалі старшыня Оршанскага райвыканкама Ігар Мороз, ваенны камісар Оршанскага і Дубровенскага раёнаў Аляксандр Марчанка, старшыня Оршанскага раённага Савета ветэранаў Зінаіда Хайчанка, дырэктар ЦБУ №215 ААТ АСБ «Беларусбанк» Елена Дервоед, прадстаўнікі папулярнай гандлёвай сеткі. Яму ўручылі юбілейную медаль «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», кветкі і падарункі. А ўжо на вуліцы, проста каля пад'езда, ветэрана чакаў яшчэ адзін сюрпрыз – выступленне ўзоравай арт-студыі «Удохновение». Хлопцы выканалі попурі з ваенных песень. Ефім Емельяновіч падзякаваў усім за такі свята і ўвагу да яго, пажадаў усім яркіх перамог і дасягненняў на карысць роднага краю.

Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.

www.orshanka.by/?p=143371