Ветэранка з Орша адзначыла 95‑годдзе
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Оршы Зінаіда Ілларыёнаўна Сінькевіч адзначыла 95-гадовы юбілей.
З Днём нараджэння яе асабіста павіншаваў кіраўнік Аршанскага раёна Ігар Мороз.
Падчас вайны Зінаіда Ілларыёнаўна была сувязной партызанскага атрада. Пасля скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут, працавала на Аршанскім мясакамбінаце, пасля выкладала спецыяльныя дысцыпліны мясавага профілю ў Аршанскім дзяржаўным каледжы харчавання. Награждена шматлікімі ўзнагародамі. Нягледзячы на свой паважны ўзрост, Зінаіда Ілларыёнаўна не губляе аптымізму і шкадуе толькі пра тое, што гады жыцця праляцелі хутка. Нялёгкай была доля ў аршанкі, якая перажыла вайну, голад, разруху, таму, звяртаючыся да моладзі, яна папрасіла берыць мір і незалежнасць сваёй краіны, цаніць тое, што стваралася некалькімі пакаленнямі беларусаў.
Старшыня райвыканкама пажадаў юбілярцы моцнага здароўя, бадзёрасці духу і заўсёды заставацца прыкладам стойкасці і патрыятызму для ўсіх нас. Да віншаванняў таксама далучыліся дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Екатерина Муренкова, вучні школы міру – сярэдняй школы № 8, якія падрыхтавалі для Зінаиды Ілларыёнаўны вершы. Юбілярка, у сваю чаргу, прачытала таксама гасцям вершаванае твора ўласнага складання.
У гэты дзень аршанку павіншавалі: Аршанскі раённы Савет ветэранаў, прадстаўнікі Аршанскага каледжа харчавання, родныя і блізкія. Віншаванне Зінаиды Ілларыёнаўны Сінькевіч стала фінальным акордам рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» на Аршаншчыне. За час яе правядзення ў рэгіёне прайшлі дзясяткі мерапрыемстваў, якія ахапілі сотні пажылых аршанцаў, пацыентаў ложкаў сясцёр догляду і якія пражываюць у стацыянарных установах.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.