Вясновыя канікулы: як зрабіць адпачынак бяспечным!

Веснавыя канікулы – гэта час радасці і адпачынку для дзяцей. Аднак, з надыходам гэтага перыяду ўзрастае рызыка розных здарэнняў. Таму вельмі важна, каб бацькі ўдзялялі ўвагу бяспецы сваіх дзяцей.

Бацькі, для забеспячэння бяспечнага адпачынку дзяцей Вам неабходна выконваць некалькі простых правілаў. Бо менавіта ад Вашых дзеянняў будзе залежаць дабрабыт Вашых блізкіх.

Калі Вы плануеце сумесны сямейны адпачынак, то варта загадзя паклапаціцца пра месца яго правядзення. Ухіляйцеся ад месцаў з павышанай небяспекай, такіх як будаўнічыя пляцоўкі і занядбаныя будынкі. Калі Вы плануеце праводзіць час побач з вадаёмам, варта растлумачыць дзецям правілы бяспекі. Не дазваляйце знаходжанне непаўналетніх каля вадаёмаў без суправаджэння дарослых. Абмяркуйце з дзецьмі асноўныя правілы пажарнай бяспекі. Навучыце іх не гуляць з агнём і не пакідаць электрапрыборы без нагляду. Пераканайцеся, што яны ведаюць, як дзейнічаць у выпадку пажару, нагадаўшы дзецям нумары 101 і 112.

Веснавыя канікулы могуць стаць выдатным часам для адпачынку або забаваў, калі бацькі паклапоцяцца пра бяспеку сваіх дзяцей!