«Вершина» патриотизма в Витебске: маршруты памяти, диалоги о будущем и «Елочка желаний»

«Вяршыня» патрыятызму ў Віцебску: маршруты памяці, дыялогі пра будучыню і «Ялка жаданняў»

Абласны цэнтр рыхтуецца стаць галоўнай пляцоўкай для маштабнага патрыятычнага слёту «Вершына», які адбудзецца 13 снежня. Мерапрыемства арганізавана РОО «Патрыёты Беларусі» і прыурочана да 5-годдзя з дня ўтварэння аб'яднання.

Старт слёту «Вершына» будзе дадзены ў адным з самых знакавых месцаў Віцебска – на плошчы Герба і Сцяга. Такі выбар не выпадковы: менавіта аўтапрабегі з дзяржаўнай сімволікай пад лозунгам «За адзіную Беларусь» і акцыя «Сімвал адзінства!» сталі візітнай карткай РОО «Патрыёты Беларусі» і яго першымі паспяховымі праектамі. Гэтыя знакавыя ініцыятывы легнуць у аснову і цяперашняга патрыятычнага слёту.

Удзельнікі слёту традыцыйна праедуць аўтапрабегам па вуліцах Віцебска. Пасля гэтага дыялог пра мінулае і будучыню роднай Беларусі працягнецца на Адкрытай кафедры «Патрыёты Беларусі. Захаваем гісторыю разам», якая будзе арганізавана ў абласной бібліятэцы імя В.I. Леніна.

Яркім фіналам дня стане тэматычны канцэрт «Код ДНК», які пройдзе ў абласным Палацы дзяцей і моладзі. Тут жа адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найбольш актыўных удзельнікаў і партнёраў. Важнай часткай слёту стане таксама афіцыйны старт дабрачыннага марафону «Рэспубліканская ёлачка жаданняў». У рамках гэтай акцыі па ўсёй краіне будзе арганізаваны збор падарункаў для выхаванцаў дзіцячых дамоў.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі «Патрыёты Беларусі», дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Бабічаў падкрэсліў асаблівую значнасць будучага слёту для паўночнага рэгіёна:

– На Віцебшчыне зараджалася наша дзяржаўнасць. Гэта Радзіма нашага нацыянальнага лідара, дзякуючы якому мы жывём у працвятальнай краіне! Мы павінны захаваць яе і перадаць нашым нашчадкам. Упэўнены, што мерапрыемства атрымаецца шчырым і закране сэрцы кожнага ўдзельніка, — адзначыў ён.

Праграма слёту:

11:00 – акцыя «Сімвал адзінства» на плошчы Дзяржаўнага Сцяга;

11:30 – аўтапрабег «За адзіную Беларусь», старт ад плошчы Дзяржаўнага Сцяга (п-р Перамогі) з далейшым рухам па маршруце: п-р Будоўнікаў – п-р Чарняхоўскага – вул. Леніна – вул. Замкавая – вул. Калініна – вул. Шчарбакова-Набярэжная, 8;

12:00 – адкрытая кафедра «Патрыёты Беларусі. Захаваем гісторыю разам» у Абласной бібліятэцы ім. В.I. Леніна;

14:00 – тэматычны канцэрт «Код ДНК», цырымонія ўзнагароджання і ўрачысты старт дабрачыннай акцыі «Рэспубліканская ёлачка жаданняў» ў Віцебскай вобласці. Мерапрыемства пройдзе ў абласным Палацы дзяцей і моладзі па адрасе: вул. Шчарбакова-Набярэжная.

vitebsk-region.gov.by