У вышэйшай лізе чэмпіянату Оршанскага раёна па міні-футболе лідзіруе каманда «Ахова»
У спорткомплексе «Алімпеец» на працягу двух дзён у прысутнасці шматлікіх гледачоў праходзіў другі тур чарговага чэмпіянату Аршанскага раёна па міні-футболе.
У ўпартай і прыгожай барацьбе было сыграна 7 матчаў, сярод якіх цэнтральным, як і чакалася, стаў матч з удзелам каманд «FLEXY-МЧС» і «Оршанскае УМГ». У гэтай сустрэчы пераможца вызначаўся да апошняй секунды гульні. У выніку нічыя 2:2. Аўтарамі забітых мячоў сталі Аляксей Хомчанка і Аляксандр Кальм у складзе каманды «FLEXY-МЧС», а ў камандзе «Оршанскае УМГ» адзначыліся Іван Захараў і Максім Шэстэрнёў, таксама забіўшы па аднаму мячу.
Іншыя вынікі ў другім туры ў вышэйшай лізе: «Чырвоны барэц» – «Ахрана» – 3:4, «ОМКК» – «Terwa» – 1:6.
Першая ліга: «РУВД» – «Электрасеткі» – 3:2, «Оршасырзавод» – «ІК 12-Вал» – 4:2, «Стройтрест №18 – ДЮСШ» – «Белсувязьбуд» – 6:2, «Вендорж» – «Легмаш» – 6:2.
Пасля двух тураў лідыруе ў вышэйшай лізе «Ахрана», у першай лізе – «Стройтрест №18 – ДЮСШ». Яны набралі па 6 ачкоў, адолеўшы сваіх супернікаў.
В. ДЫМКОВ.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.