У Віцебскай вобласці адбудзецца праверка сістэмы апавяшчэння
17 чэрвеня з 10 да 16 гадзін у Віцебскай вобласці пройдзе планавы тэхнічны кантроль сістэмы апавяшчэння насельніцтва. Будуць уключаны электрасірэны, перадавацца паведамленні па радыё і сістэмах гучнай сувязі гандлёвых цэнтраў, чыгуначных вакзалаў, аўтавакзалаў.
Кантроль праводзіцца з мэтай падтрымання ў пастаяннай гатоўнасці і своечасовага папярэджання насельніцтва аб пагрозе ўзнікнення або ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а таксама інфармавання аб парадку паводзін у стварыўшыхся ўмовах.
МНС нагадвае: пры падачы сігналу «Увага ўсім!» шляхам уключэння электрамеханічных сіредаў, спецыялізаваных тэхнічных сродкаў апавяшчэння, а таксама іншых сігнальных сродкаў, неабходна ўключыць радыёпрымач і праслухаць экстранае паведамленне аб склаўшайся абстаноўцы і парадку дзеянняў насельніцтва.
Прашу, захоўваць спакой і грамадскі парадак!