В Витебске стартовал чемпионат Беларуси по прыжкам на батуте

У Віцебску стартуе чэмпіянат Беларусі па прыжках на батуте

У Віцебску стартаваў чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце. Больш за 70 спартсменаў з усёй краіны спаборнічаюць у некалькіх відах праграмы. 

З прывітальным словам да сабраўшыхся звярнуўся намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык. Ён пажадаў удзельнікам першынства высокіх спартыўных вынікаў, падкрэсліўшы, што тут сабраліся лепшыя спартсмены не толькі нашай краіны, але і свету. 

– Гэта адзін з стартаў, які паўплывае на будучы чэмпіянат свету, – сказаў «ВВ» двойчы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч. – Мы паказваем прыкладна такія ж камбінацыі, якія будзем выконваць у лістападзе ў Іспаніі.

Адна з асаблівасцяў чэмпіянату Беларусі – гэта спаборніцтвы змешаных пар. Гэты адносна новы від праграмы ўведзены Міжнароднай федэрацыяй гімнастыкі для папулярызацыі скачкоў на батуце. Ён надае дадатковую відовішчнасць турнірам. Аднак у алімпійскую праграму пакуль не ўключаны.

– У спаборніцтвах змешаных пар буду скакаць з новай напарніцай – віцябчанкай Янай Лебедзевай, – працягвае Іван Літвіновіч. – З ёй мы каля месяца трэніраваліся. Пастараемся здзівіць журы. Вядома, хацелася б выйграць ва ўсіх відах праграмы, але пераможа моцны. 

Намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў акцэнтаваў увагу, што першынство Беларусі мае найважнейшае значэнне для ўсіх яго ўдзельнікаў:

– У Віцебскай вобласці ў скачках на батуце закладзены шматгадовыя пераможныя традыцыі, якія падтрымліваюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі СДЮШОР №1. Чым важныя гэтыя спаборніцтвы? Тут нараўне з вопытнымі спартсменамі ўдзельнічае моладзь. У кожнага свае планы на гэты турнір. Будзем спадзявацца, што яны выканаюць свае задачы.

– Чэмпіянат Беларусі – гэта адзін з галоўных стартаў сезона, – падзялілася меркаваннем віцябчанка Анна Крывогуза. – Тут вельмі высокі ўзровень канкурэнцыі. Да гэтага чэмпіянату рыхтавалася каля двух месяцаў. Буду выконваць у асноўным падвойныя сальта. Разлічваю на прызавое месца.

Спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу трох дзён. Сёння папярэдняя праграма, фіналы – у суботу.

vitebsk-region.gov.by