У Віцебску наградзілі пераможцаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»

У конкурсе ”Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь“ прызнаны лепшымі 38 тавараў ад 25 прадпрыемстваў Віцебшчыны.

Сёння ў Віцебску ўшаноўваюць пераможцаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і лаўрэатаў прэміі абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці ў 2024 годзе.

– Сёння мы ўшаноўваем калектывы, якія сваёй працай пацвярджаюць уменне працаваць якасна. Больш за 800 найменняў прадукцыі Віцебшчыны экспартуецца ў 81 краіну свету - і я ўпэўнены, што гэта не мяжы. На сцэну выходзілі кіраўнікі, атрымліваючы ўзнагароды, і за кожным з іх стаіць вялікі калектыў, які заслугоўвае прызнання. У нашай вобласці таксама прынята рашэнне аб узнагароджанні прэміяй за якасць прадукцыі, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.

Цікавы факт: за час правядзення конкурсу лаўрэатамі прызнаны больш за 700 найменняў прадукцыі прадпрыемстваў Віцебшчыны.

vitebsk-region.gov.by