У Віцебску на заседанні калегіі МЧС абмеркавалі пажарную бяспеку на аб'ектах з масавым знаходжэннем людзей
У Віцебску на пасяджэнні калегіі абласнога ўпраўлення МНС абмеркавалі пытанні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей.
Па статыстыцы за апошні год у Віцебскай вобласці ў месцах масавага скаплення людзей адбылося 5 пажараў, у выніку якіх пацярпелі 17 чалавек, больш за 200 былі эвакуіраваны. Хто вінаваты? Як у будучыні пазбегнуць падобных трагедый? Гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з забеспячэннем пажарнай бяспекі аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей, з'яўляюцца прыярытэтнымі для ратавальнікаў і знаходзяцца на пастаянным кантролі.
Начальнік абласнога ўпраўлення МНС, палкоўнік унутранай службы Сяргей Мелешкін адзначыў, што з 1 студзеня 2026 года ў сілу ўступіць новы Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, згодна з якім адказнасць за падтрымку аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей і адпаведнасць іх нормам бяспекі цалкам ускладаецца на ўласніка.
— Дзяржаўны пажарны нагляд Віцебскай вобласці ўдзяляе пільную ўвагу аб'ектам з масавым знаходжаннем людзей. Кіраўнік дзяржавы ў 2023 годзе даручыў абсталяваць такія аб'екты пажарнымі апавяшчальнікамі, забяспечыць першаснымі сродкамі пажаратушэння. Калі звяртацца да статыстыкі, з трохсот дваццаці сямі інтэрнатаў, размешчаных у вобласці, у ста пятнаццаці дадзеныя сістэмы былі неспраўнымі. На сённяшні дзень гэтае пытанне вырашана, – падкрэсліў Сяргей Мелешкін.
Уласнікі суб'ектаў гаспадарання расказалі, якія работы праводзяцца па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей, якія фінансавыя рэсурсы выдзелены для вырашэння гэтых пытанняў. У далейшым плануецца распрацоўка сумесных з абласным ўпраўленнем МНС рашэнняў для павышэння ўзроўню бяспекі.
Першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС, палкоўнік унутранай службы Андрэй Гаврыленка выступіў з дакладам аб бягучай сітуацыі і асноўных праблемах у Віцебскай вобласці, звязаных з забеспячэннем пажарнай бяспекі, нагадаў калегіі аб трагічных падзеях апошніх гадоў, паказаў відэасюжэт аб наступствах пажараў на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей.
— На такіх аб'ектах сістэма пажарнай аўтаматыкі – асноўны элемент абароны грамадзян пры ўзнікненні пажараў. Асобную трывогу выклікае той факт, што ў чатырох з пяці выпадкаў пажары адбыліся па прычыне парушэння эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. На працягу года Дзяржэнергогазнагляду па Віцебскай вобласці было накіравана больш за дзясятак лістоў, у якіх указваліся канкрэтныя парушэнні, якія падлягалі неадкладнаму ўстараненню. Не на ўсіх аб'ектах меры аператыўнага рэагавання былі прыняты, але зараз гэтае пытанне вырашаецца, – адзначыў Андрэй Гаврыленка.
На пасяджэнні калегіі прысутнічалі намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Анатолій Долгалеўец, намеснікі старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і Дзмітрый Пятруша, прадстаўнікі генпракуратуры, Дзяржэнергогазнагляду.