У УВД Оршанскага райісполкома прыбылі курсанты
У ўпраўленне ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама на канікулы прыбылі курсанты, якія сталі студэнтамі Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Сярод іх Іван Барвянкоў і Нікіта Сідаровіч. Намеснік начальніка Аршанскага РУВД па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Андрэй Косенка правёў размову са студэнтамі, у ходзе якой акцэнтаваў увагу на важнасці захавання службовай дысцыпліны ў перыяд канікул.
Курсанты наведалі школы, у якіх вучыліся, і паразмаўлялі з вучнямі. Расказалі старшакласнікам аб вучэбным працэсе ў інстытуце, аб тэарэтычных і практычных занятках, аб сваіх уражаннях аб навучальным заведзенні і планах на будучыню.
О. РАКОВА,
старшы інспектар ГІОС Аршанскага РУВД.