У сярэдняй школе № 21 г. Оршы далі старт новаму навучальнаму году
Сёння ў нашай краіне асаблівы свята – Дзень ведаў. Ён асабліва кранальны для тых, хто ўпершыню сяде за парту, і для тых, для каго школьны званок гучыць у апошні раз.
З самага ранняга ранку ў сярэдняй школе № 21 г. Оршы было шумна і шматлюдна, гучалі смех, музыка і дзіцячыя галасы. На святочную лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года, прыйшлі паважаныя госці – намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжэліка Нікіціна, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Анастасія Прокофьева, а таксама прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, духавенства і шэфскіх арганізацый.
Госці цёпла павіншавалі вучняў і іх бацькоў з пачаткам навучальнага года, пажадалі поспехаў у вучобе, цярпення, старання, новых адкрыццяў, яркіх падзей, удачы і толькі выдатных адзнак. Ад Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжэліка Нікіціна ўручыла сертыфікат на суму 10 тысяч рублёў дырэктару школы Таццяне Аланцьевай на набыццё навучальнага абсталявання і сродкаў навучання.
Асобная ўвага сёння была ўдзялена першакласнікам, бо яны ўступаюць у новы свет ведаў. Іх у гэтым годзе ў школе два класы. Па традыцыі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі кожны вучань 1 класа атрымаў падарунак – кнігу «Беларусь – наша Радзіма!».
Сёння важны дзень і для выпускнікоў. Свае напутствыя словы і пажаданні цудаў, адкрыццяў і паспяховай вучобы яны адрасавалі тым, хто ўпершыню пераступіў парог школы.
Завяршылася ўрачыстая лінейка першым школьным званком і першым урокам, тэма якога «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню».
Альга ТИХОНОВА.
Фота аўтара.