В Смольянах Игорь Мороз провел штаб по «Дажынкам»

У Смольянах Ігар Мороз правёў штаб па «Дажынках».

Сталіцай раённага свята працоўнікаў сяла «Дажынкі-2025» стане аграгарадок Смольяны. Падрыхтоўка да маштабнага фестывалю ідзе ўжо з пачатку гэтага года.

На мінулым тыдні старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мороз правёў чарговы штаб, на якім абмеркавалі важныя арганізацыйныя моманты па добраўпарадкаванні населенага пункта. Кіраўнік раёна пабываў у мясцовым ДК, дзе вядзецца рамонт, паглядзеў, як наводзіцца парадак на прылеглай тэрыторыі, даў канкрэтныя даручэнні.

Базарная плошча Смольян стане цэнтральнай пляцоўкай «Дажынак». Да свята яе таксама аблагародзяць, зробяць сучаснай, ўтульнай, зручнай для мясцовых жыхароў і турыстаў.

orshanka