У межах Міжнароднага эканамічнага форуму, які праходзіць у Оршы, міжнародная дэлегацыя наведала ГУО «Сярэдняя школа №20 г. Оршы імя І. А. Флёрава»
Сустракалі гасцей нашай беларускай традыцыяй — «хлебам-солью».
Арт-студыя «Удохновение» прадставіла свой творчы праект «Песні Перамогі», які прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Госці пазнаёміліся з гісторыяй навучальнай установы і музейным стэндам, прысвечаным Івану Флёраву, а таксама атрымалі ў падарунак бутоньеркі «Кветкі Вялікай Перамогі», вырабленыя вучнямі школы.
Як выхаваць грамадзяніна-патрыота праз эстэтычнае выхаванне? Госці змаглі ўбачыць гэта ў канцэртнай праграме Арт-студыі «Удохновение»