В преддверии Дня Победы в Витебске открылась фотовыставка «Дорогами памяти. Санкт-Петербург – Витебск»

У пераддвер'і Дня Перамогі ў Віцебску адкрылі фотаўыставу «Дарогамі памяці. Санкт-Пецярбург – Віцебск»

У пераддні Дня Перамогі ў абласным цэнтры ў канцэртнай зале «Віцебск» адкрылася фотавыстава «Дарогамі памяці. Санкт-Пецярбург – Віцебск», якая арганізавана ў рамках праекта «Незабытыя». 

У цэнтры экспазіцыі працы ўраджэнкі Віцебска Валянціны Кабачэўскай, якая цяпер пражывае ў Санкт-Пецярбурзе. Па дарозе на Радзіму яна спынялася каля помнікаў, заязджала ў населеныя пункты, дзе знаходзяцца воінскія пахаванні. Так нарадзілася ідэя выставы — паказаць святыя месцы на дарозе памяці. 

– На фотаздымках зафіксаваны не знакавыя, многім вядомыя мемарыялы, а магілы, помнікі, якія ўстаноўлены далёка ад людных месцаў, вялікіх магістралей. Усе яны дагледжаныя. Відаць, што ў маленькім мястэчку людзі памятаюць пра вялікі подзвіг савецкіх воінаў, якія аддалі жыцці за нашу свабоду і мірнае неба, – адзначыў член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі. 

У экспазіцыю таксама ўвайшлі фотаздымкі жыхароў Віцебска, якія прынеслі здымкі салдацкіх пахаванняў, зробленыя падчас наведвання родных і выездаў на прыроду ў розныя куткі Віцебшчыны. Дарэчы, падчас працы выставы (да 15 мая) яе можна дапаўняць новымі сведчаннямі на «Дарозе памяці». 

–Акцыя «Незабытыя» аб'ядноўвае людзей. У дзень адкрыцця экспазіцыі выставе было шмат маладых асоб. Упэўнены, што і ў наступныя дні сюды будзе прыходзіць моладзь, якая годна нясе эстафету памяці, – падкрэсліў Глеб Лапіцкі.

vitebsk-region.gov.by