У Полацку стартуе чацвёрты міжнародны праваслаўны сацыяльна-эканамічны форум «Покроўскія сустрэчы ў Полацку 2025»
Сёння пачаў працу чацвёрты міжнародны праваслаўны сацыяльна-эканамічны форум «Пакроўскія сустрэчы ў Полацку 2025».
Прыкладна 100 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі і Расіі сабраліся ў самым старажытным горадзе нашай краіны.
Традыцыйна мерапрыемствы форуму пачаліся з малебна на пачатак добрай справы.
Далей у праграме форуму праца эканамічнага блока. Тут удзельнікі абмяркуюць турыстычны і эканамічны патэнцыял Полацчыны, падзеляцца сваім вопытам эканамічнай інтэграцыі, прэзентуюць інвестыцыйныя магчымасці і раскажуць пра дзейныя бізнес-экосістэмы.