У паліклініцы №1 праведзена выстава, прысвечаная 80‑годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

За 50 дзён да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі паліклінікі № 1 арганізавалі тэматычную выставу памятных экспанатаў, якія захоўваюцца ў іх сем'ях, у памяць пра сваіх блізкіх сваякоў, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну. 

У сям'і загадчыцы паліклінікай № 1 Калачовай Альгі Оттаўны захоўваюцца памятныя фотаздымкі, ваенныя білеты, патэфон і пласцінкі. 

Медыцынская сястра – старшая Худолеева Лілія Мікалаеўна захоўвае копію выпуску газеты «Праўда», якая выйшла 10 Мая 1945 года ў гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з зваротам І.В. Сталіна да народа, а таксама тэксты выступленняў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі У. Чэрчыля, заявы прэзідэнта ЗША Г. Трумана, выступленняў лідараў еўрапейскіх краін да сваіх народаў. 

Акушерка Кучынская Марына Іваноўна прадставіла радыё часоў вайны.  

Сестра – гаспадыня Кульга Альга Мікалаеўна бережна захоўвае фота свайго дзеда, Пятроўскага Васіля Грыгорыевіча, які прайшоў вайну пяхотнікам з чэрвеня 1941 г. да самой перамогі ў Берліне.  

Медыцынская сястра Долголевіч Ірына Канстанцінаўна прадставіла памятныя адкрыткі ў гонар перамогі і ваенную фляжку.  

САХРАНІМ ПАМЯЦЬ УМЕСТЭ!!!

https://orshamed.by/80-летию-победы-посвящается/