У першы дзень 2025 года ў Оршы нарадзіліся два хлопчыка
У першы дзень 2025 года ў Оршы нарадзіліся два хлопчыка.
Аб гэтым журналісту «Аршанскай газеты» паведамілі ў Оршанскім роддоме.
Першага жыхара Оршанскага рэгіёна ў новым 2025 годзе нарадзіла Анастасія Ачкоўская – сакратар Копысскай школы. Хлопчык вагой 3 800 з'явіўся на свет раніцай 1 студзеня ў 8 гадзін 45 хвілін. У сям'і Ачкоўскіх ён стаў трэцім дзіцем.
А ў 18 гадзін 15 хвілін нарадзіўся яшчэ адзін оршанец. Аператар ТАА «Савушкін-Орша» Арына Сапільнік ўпершы раз стала мамай. Віншуем Анастасію і Арыну, а таксама іх сем'і з важнай падзеяй, а малышам жадаем расці моцнымі і здаровымі.
Анастасія ТУРОК.
Фота С. СЛЕПЦОВА.