В Орше впервые прошел межрегиональный форум молодых парламентариев «Время твоих возможностей»

У Оршы ўпершыню адбыўся міжрэгіянальны форум маладых парламентароў «Час тваіх магчымасцей»

На Ледавай арэне ён сабраў больш за 50 удзельнікаў з Віцебска, Оршы, Лёзна, Магілёва і горада Тверь Расійскай Федэрацыі. 

– Ад таго, наколькі мы захавем пераемнасць нашых традыцый, нашых духоўных арыентыраў, наколькі мы перадамо неабходнасць захавання гістарычнай памяці нашаму падрастаючаму пакаленню, у многім залежыць будучыня краіны, – падкрэсліў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дземідаў.

У праграме форуму – семінар «Маладзёжны парламентарызм – форма рэалізацыі маладзёжнай палітыкі», ганаровымі гасцямі якога сталі:

старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дземідаў;

старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Алена Іванова;

старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская;

старшыня Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шляднеў.

Таксама ў форуме прымаюць удзел госці з Расійскай Федэрацыі, члены дэпутацкага аб'яднання Партыі «ЕДИНАЯ РОССИЯ» ў Тверскай гарадской Думе: Ян Барышэў і Аляксандр Манякоў.

У рамках форуму маладых парламентароў «Час тваіх магчымасцяў» праходзіць дыялогавая пляцоўка «Школа эфектыўнага кіраўніка», мітуп «Рэалізацыя маладзёжных праектаў».

Таксама прайшлі майстар-класы для юнакоў «Прэзідэнцкі спорт» з Хакейным клубам «Лакаматыў-Орша» і  «Сімвалы маёй краіны», дзе дзяўчаты будуць вырабляць брошкі-сцяжкі Рэспублікі Беларусь.