У Оршы ў гарадской бальніцы № 1 імені Сямашка ў бліжэйшы час пачнуць выконваць аперацыі па імплантацыі каленных суставаў

Для гэтага РНПЦ траўматалогіі і артапедыі перадаў установе аховы здароўя камплект ўстаноўчага інструмента.

За 2024 год на Віцебшчыне выканана 1654 пратэзавання тазасцегнавых суставаў і 700 эндпратэзаванняў каленных суставаў.

– Мы лічым, што ўзровень падрыхтоўкі аршанскіх траўматолагаў-артапедаў дастаткова высокі і актуальную праблему ўдасца закрыць на міжраённым узроўні, – адзначыў дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Міхаіл Герасіменка. – Мы правялі абходы, пракансультавалі найбольш цяжкіх пацыентаў, ацанілі матэрыяльна-тэхнічную базу. Іншымі словамі, комплексна падышлі да ацэнкі таго патэнцыялу, які ёсць у гэтай бальніцы для лячэння траўматалагічных, артапедычных пацыентаў.

Крыніца: Віцебскія навіны