У Оршы ў Год жанчыны першымі нарадзілі два хлопчыка
У першы дзень новага, 2026 года дзве оршанкі Ангеліна Шахоўская і Галіна Нехайчык сталі мамамі сыноў. Цяпер у іх сем'ях будзе падвойнае свята.
У Ангеліны ў 01 гадз. 15 мін. 1 студзеня нарадзіўся першынец Канстанцін, а ў Галіны чацвёрты па ліку малыш Матвей з'явіўся на свет раніцай у 9 гадз. 20 мін.
Парадаваць жанчын, якія сталі мамамі ў першы дзень новага года, у Оршанскі роддом прыехаў старшыня Оршанскага райвыканкама Ігар Мороз. Ён уручыў кветкі, падарункі і сімвалічны медальон «Нараджаны ў Оршы» і пажадаў любові, міру, дабрабыту ў сем'ях, а малышам расці сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі сваёй краіны.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.