В Орше у Памятного знака воинам-освободителям, партизанам и подпольщикам, погибшим в годы Великой Отечественной войны, состоялся торжественный митинг

У Оршы каля Памятнага знака ваярам-асвободнікам, партызанам і падпольцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся ўрачысты мітынг

У Оршы каля Памятнага знака ваярам-асвободчыкам, партызанам і падпольшчыкам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, актывісты партый, грамадскіх маладзёжных, ветэранскіх, ваенна-патрыятычных аб'яднанняў, навучальная і працоўная моладзь, а таксама жыхары раёна.

– У гэтым сакральным месцы мы аддаем дань павагі ваярам усіх часоў, – у размове з журналістамі адзначыў першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац. – Гэта і байцы народнага апалчэння, і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, і байцы лакальных канфліктаў у гарачых кропках на падступах да мяжы нашай Радзімы. Дзень абаронцы Айчыны – гэта свята ўсіх, хто звязаў сваё жыццё з вернасцю абавязку, бязмежнай любоўю да краіны.

Па традыцыі ўдзельнікі мітынгу ў памяць пра загінулых ваяроў усклалі кветкі і вянкі да мемарыялу.

Крыніца: orshanka.by