У Оршы стартуюць XIII Міжнародны эканамічны форум і XIV выстава-ярмарка «Аршанскія традыцыі»
Арша стала цэнтрам дзелавой актыўнасці — тут адкрыліся XIII Міжнародны эканамічны форум і XIV Рэспубліканская універсальная выстава-кірмаш «Аршанскія традыцыі».
У ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац, першы сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Вікторыя Сергеева, прэзідэнт гандлёва-прамысловай палаты Пскоўскай вобласці Уладзімір Зубоў, старшыня камітэта эканомікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Новацкі, намеснік кіраўніка адміністрацыі па эканоміцы, старшыня камітэта па фінансах Балашоўскага муніцыпальнага раёна Саратаўскай вобласці Ірына Юрлова, начальнік аддзела эканамічнага развіцця адміністрацыі Краснагвардзейскага раёна Санкт-Пецярбурга Альга Савельева, начальнік аддзела эканамічнага развіцця і спажывецкага рынку Адміністрацыі Гагарынаўскага муніцыпальнага акругі Смаленскай вобласці Марына Абраменка, намеснік старшыні Грамадскай палаты горада Твера Аляксей Трэцякоў, а таксама дэлегацыі гарадоў-партнёраў з Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Выстава-кірмаш: тавары, дэгустацыі і новыя магчымасці. На «Аршанскіх традыцыях» прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў, а таксама тавары з іншых рэгіёнаў. Госці могуць не толькі азнаёміцца з асартыментам, але і паспрабаваць прадукцыю падчас дэгустацый.
Выстава-кірмаш традыцыйна становіцца пляцоўкай для ўмацавання дзелавых сувязяў, пошуку новых партнёраў і прасоўвання брэндаў.
Анлайн-трансляцыі: сачыце за падзеямі ў рэальным часе.
Перайшоўшы па спасылцы (https://forum.teamhub.by/) вы зможаце:
Глядзець ключавыя мерапрыемствы форуму ў прамым эфіры;
Быць у курсе навін і аб'яў;
Відзець выступленні спікераў і дыскусіі.
Аршанскі форум і выстава-кірмаш — гэта важныя падзеі для развіцця эканомікі, умацавання міжнароднага супрацоўніцтва і падтрымкі мясцовых вытворцаў.
Сачыце за абнаўленнямі і не прапусціце галоўныя моманты!